Змітрок Бядуля
Золатам сонца ўзгорак абліты,
Хвойныя кудры у неба глядзяць,
Спежнаю стужкай узгорак абвіты,
Снежныя плямы між пнямі блішчаць.
Тэта не ўзгорак — асілак, здаецца,
Волата голаў ад вешняй зямлі
Небу, і сонцу, і аркам смяецца:
Уверх глядзяць горда сасонак камлі.
Таюць і млеюць снягі паміж пнямі,
Сонца праменні ім лгыць не даюць.
Вешняю марай, вясновымі снамі
Кветкі пралескі па ўзгорку цвітуць.
На небе зорка маладая
Уся разгарэлася ў агне.
Чуць слабы вецярок у гая
Пабегі цененькія гне.
Паўночны час... Начныя цені
Ля хатак ціхенькіх ляжаць,
У пары глухой, ў людскім сяленні
Німа ніводнага — ўсе спяць...
Адны начлежнікі ля рэчкі
Талпой рагочуць у агня,
Нясуцца бойкія славечкі,
Нясуцца гутаркі да дня...
Пяюдь — як быццам волны скачуць,
I ўвось дзірван кіпіць...
Пяюць — як быццам стогнуць... плачуць...
Страх бярэ, аж мгла дрыжыць...
У той песні — зверства глоткі п'янай,
Адвага... ліха муяшка...
I сумнасць люда-бедака.
Я бачыў, як голад свірэна вачамі
Зірнуў на таўпу мужыкоў,
Няшчасных калечыў, хапаў іх кагцямі,
Цякла іх мужыцкая кроў...
I курныя хаткі пусцелі, пусцелі
Ад ляпы вялізнай такой,
Іх косці ламаліся, моцна хрусцелі
Пад цяжкай крывавай нагой...
Ён ўсіх затармошыў: і маці, і бацьку,
Вялікіх і малых дзяцей...
Скаціну тожа: каня і авечку,
Не толькі пяшчасных людзей...
Сцягнулі на корму салому гнілую
3 будынкаў убогіх сваіх...
А голад спявае сваю песню ўдалую,
Усё голад-разбойнік не сціх...
3 яркім сонцам,
3 пукам красак
Май да нас ідзець.
3 зыкам птушак,
3 коўдрай руні
Песні нам пяець.
Гэй, багаты і убогі,
Куйце новыя нарогі
Са штыхоў, мячоў!
Заваюйце ў родным полі
Колас шчасця,
колас волі,
Май да нас прыйшоў!
Хлебаробы і ратаі,
Ваша свята — свята Мая,
Свята ніў палей,
Палоскі з зямелькі-маці
Трэба пільна заараці,
Засяваць хутчэй!
Зарастуць травон маплы;
Мы адновім нашы сілы,
Адбудуем край.
Буйны колас закрасуе.
Беларусь уся хай
чуе, Што святкуем Май!
Ты слязамі і крыжамі
Адзначаў пакутны шлях.
Гнаўся голад, гнаўся холад,
За табою гнаўся страх.
I старыя і малыя
Уцякалі хто куды,
А пажары па абшарах
Парабілі шмат бяды.
Ад краіны да краіны
Разбрыліся ўцекачы.
Стогн нядолі ў пустым полі,
Стогн удзень і па начы.
I баракі для прымакаў
Будавалі ў гарадах.
I капалі дзе папала
Долы-ямы ў пустырах.
Маці лямант па-над ямай:
«Ой, і жыў ты, як не жыў...»
Эх, занадта, забагата
Тут раслі твае крыжы...
А мацнейшы, адбарнейшы
У акопах дзесь гніе.
Па ім кулі спевы-гулі
Там заводзяць на вайне.
Ад крыві чырвонай фарбаваўся Нёман.
Гаціліся гаці з трупаў па вадзе.
Дзікі свіст і бразгат.
I выццё і гоман.
Бітва, як ніколі... бітва, як нідзе...
Людзі, коні разам гойдаліся ў сечы,
Малаціў галовы алавяны град...
Вочы непрытомны. Крык нечалавечы.
Смерць прымала строга жудасны парад.
Затуманіў неба шыза-дымны порах.
Жорлішчы гарматаў кархалі агнём.
Ціхія сялібы нішчыў «свой» і «вораг».
Працу, пот гаротных панясло віхром.
У зямлі глыбока рыліся шрапнелі,
Над зямлёй высока віўся самалёт,
Чорным шумным стадам груганы ляцелі, —
На крывавым полі ладзілі свой злёт.
Грутанню спажыва вельмі ўжо багата.
Трунак хмельны льецца хмельнаю ракой.
Ой, крыві залішне.
Ой, крыві занадта,
Ажна ахмялелі, патанулі ў ёй...
Яшчэ бялелі касагоры,
Ад снежных плямаў пара йшла,
Звінелі жаўранкі над борам,
Кідалі ўніз кавалкі шкла.
Рачулкі моршчыліся ў пене,
I крыгі сінія плылі.
Вятры зайгралі і запелі,
Як гітарысты, на зямлі.
Пад сонцам грэліся бярозы
У белым тонкім палатне.
I зелянелі вербалозы,
I за гарой папар чарнеў.
Месяц яркі, як пажар.
Мне здаецца, стаіць лесвіца
3 азярода аж да хмар.
А па лесвіцы па срэбранай Нехта лазіць угару.
I кашуля на ім зрэбная,
I глядзіць ён на зару...
А зара яшчэ ледзь сцелецца,
Грае міскаю нябёс,
Сыпле іскры на аселіцу,
На вяршаліны бяроз.
А туман дыміць над грэбляю.
Млын, бы човен уначы.
Вецер носіць вільгаць глебную.
Птушка крыкне, замаўчыць.
На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
I сэрца свой боль гаварыла...
На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,
I слёзы туманілі вока...